17.01.2023У 2023 годзе спаўняецца 85 год Віцебскай вобласці.
Вобласць размешчана на паўночным усходзе Беларусі ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны і вярхоўях Дняпра. На ўсходзе яна мяжуе са Смаленскай, на поўначы – з Пскоўскай абласцямі Расійскай Федэрацыі, на паўночным захадзе – з Латвіяй, на захадзе – з Літвой і Гродзенскай вобласцю, на поўдні – з Мінскай і Магілёўскай абласцямі Рэспублікі Беларусь. У адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане вобласць прадстаўлена 21 раёнам, 2 гарадамі абласнога падпарадкавання (Віцебск, Наваполацк), 14 гарадамі раённага падпарадкавання, 23 пасёлкамі гарадскога тыпу, 6480 сельскімі населенымі пунктамі. Абласны цэнтр – горад
Віцебск. Найбуйнейшыя гарады –
Орша,
Полацк,
Наваполацк. У Віцебскай вобласці пражываюць 1103833 чалавекі (на 1 студзеня 2022 года), у тым ліку гарадскога насельніцтва 861519 чалавек (78,05 %), сельскага – 242314 жыхароў (21,95 %).
подробнее... / свернутьВіцебская вобласць была створана 15 студзеня 1938 года і мае багатую гісторыю і культуру, развітую прамысловасць і сельскую гаспадарку. У яе склад уваходзіла 20 раёнаў. Да Вялікай Айчыннай вайны тут было сканцэнтравана каля 40 % усёй апрацоўчай, тэкстыльнай прамысловасці рэспублікі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе вобласці налічвалася 8 гарадоў, 13 гарадскіх і 7 рабочых пасёлкаў. Віцебск з'яўляўся самым буйным культурным і прамысловым цэнтрам вобласці. У ходзе адміністрацыйна-тэрытарыяльных пераўтварэнняў у 1962 годзе было ліквідавана 9 раёнаў, 7 з іх былі адноўлены ў 1965–1966 гг. З таго часу колькасць раёнаў і межы вобласці застаюцца нязменнымі.
Сучасны герб вобласці быў прыняты Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў вясной 2009 года, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 277 ад 2 чэрвеня 2009 года. Уяўляе сабой выяву сярэбранага ўзброенага вершніка ў чырвоным полі французскага шчыта, у правай руцэ якога ўзнятысярэбраны меч, у левай – круглы шчыт з залатым крыжом Еўфрасінні Полацкай.
17 января библиотекарь провела в актовом зале для учащихся 8-11 классов информационный час, посвященный 85-летию образования нашей Витебской области. Библиотекарь рассказала присутствующим о прошлом Витебщины, о промышленности и сельском хозяйстве, о знаменитых людях и уроженцах Витебщины, принесших славу нашему краю, о достопримечательностях Витебска и области. Затем посмотрели фильм о Витебском регионе. Библиотекарь познакомила учащихся с выставкой книг, посвящённой 85-летию основания Витебской области.
подробнее... / свернуть