Архив новостей - СШ 3
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Архив новостей

Рэспубліканская акцыя “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі - дзецям”

01.12.2018

Рэспубліканская акцыя “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі - дзецям” прайшла 29 лістапада ў нашай школе. Выдавецтва “Народная асвета” арганізавала творчую сустрэчу юных чытачоў з Галінай і Сяргеем Трафімавымі.

Вучні 3 - 4 класаў з цікаўнасцю слухалі аўтараў сваіх падручнікаў па вучэбным прадмеце “Чалавек і свет”. Змаглі адказаць на цікавыя пытанні ад Галіны Уладзіміраўны і на незвычайныя пытанні ад Сяргея Анатольевіча. Гэта аказалася не так проста. Так, звычайная загадка пра дрэва, якое адным колерам і зімой, і летам, з вуснаў Сяргея Анатольевіча гучала па-новаму. Упэўнена і правільна змог адказаць вучань 4 “Б” класа Дарагуш Ілья. Складаная загадка пра незвычайныя хвасты паддалася вучаніцы 4 “Б” класа Капіч Валерыі. Найбольшую складанасць выклікалі загадкі пра мяшэчкі, якія носяць павук і камарык. Аднак, як і заўсёды ў родным Талачыне, талакою школьнікі знайшлі адказы на ўсе загадкі і пытанні аўтараў. Сяргей Анатольевіч і Галіна Уладзіміраўна пачаставалі цукеркамі самых кемлівых і актыўных. Салодкія прызы за правільныя адказы атрымалі вучні 3 “А” і 3 “Б” класаў: Янкоў Раман, Паўленковіч Паліна, Каленціёнак Ілья, Васілеўскі Дзмітрый, Зубаўжэн Антон, Гніненка Елісей, Курчова Віялета, Грахольская Маргарыта, Тороф Аліна, Малашкевіч Валерыя, Навумава Анастасія, а таксама вучні 4 “А” і 4 “Б” класаў: Бобышава Валерыя, Краўчанка Ігар, Калеснікава Мілана, Капіч Валерыя, Дарагуш Ілья.

У рамках акцыі “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі - дзецям” Галіна і Сяргей Трафімавы прэзентавалі новыя кнігі «Про удивительные рога» і «Загадки наших цветников» з серыі «Рассказы Деда Природоведа». Навінкі выйшлі ў выдавецтве “Народная асвета” ў лістападзе 2018 года. У канцы мерапрыемства кожны жадаючы змог набыць кнігу з аўтографам аўтара.

Спядзяёмся, што сустрэчы з таленавітымі людзьмі нашай краіны стануць добрай традыцыяй.