Архив новостей - СШ 3
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Свята “Гуканне вясны”

23.03.2017

Раней у Беларусі з надыходам вясны адзначаліся самыя шматлікія і разнастайныя святы: Юр’я, Вялікдзень, Тройца, Русальны тыдзень. Але пачынае веснавы цыкл свята абуджэння зямлі пасля зімовага сну – Гуканне вясны.

      З 1 сакавіка, на Аўдокі, людзі пачыналі гукаць і клікаць вясну. У сакавіку селянін пільна прыглядваўся да з’яў прыроды, імкнуўся вызначыць, ці спрыяльныя будуць умовы для веснавых работ, якім будзе лета. Ад гэтага залежаў дабрабыт, урэшце – усё жыццё чалавека. У ДУА “Талачынская раёная гімназія” 23 сакавіка прайшло свята “Гуканне вясны”, якое пакінула ў душы вучняў чацвёртых, пятых і шостых класаў зерне любові да роднай зямлі, культуры беларускага народа і традыцый нашых продкаў. Вучні пятага класа, апранутыя па-святочнаму ў беларускія касцюмы, танцавалі, спявалі, загадвалі загадкі, гулялі ў народныя гульні, гукалі вясну. Аднак, самым запамінальным і яркім момантам свята дзеці палічылі прымацаванне шпакоўні кожнага вучня да дрэў на тэрыторыі роднай гімназіі. Дыпломамі за ўдзел у акцыі “Поможем пернатым друзьям” і бурнымі апладысментамі былі адзначаны:


Лёўкін Ілья і Шавялёў Ілья – 4 “А” клас,
Галімовіч Аляксандр, Шайтанаў Аляксей – 4 “Б” клас,
Емельянаў Мікіта, Рог Сняжана, Сілівончык Вераніка – 5 клас.


    Вучні і іх бацькі сваімі рукамі зрабілі сапраўдныя казачныя палацы для птушак. Так, нягледзячы на імклівы рух ХХІ стагоддзя, вучні Талачынскай раённай гімназіі пад кіраўніцтвам творчага педагагічнага калектыву захоўваюць і працягваюць старадаўнія традыцыі беларускага народа. Магчыма, зярняткі, кінутыя ў неабыякавыя душы маленькіх беларусікаў, дапамогуць вырасціць сапраўдных патрыётаў і грамадзян нашай роднай Беларусі.


“Жадаем, каб шчасце Вас не пакідала,
Каб радасць, вяселле разам жыло.
Каб дзеці смяяліся,
Каб жыта расло,
Каб птушкі спявалі,
Каб сонейка ззяла,
Каб лета заўсёды было!”